З усіх персанажаў аршанскага парку я пазнаў хіба Кракадзіла Гену з Чабурашкам ды вялізную статую Гулівера з маленькім чалавечкам на далоні. Дасціпныя аршанцы імгненна ахрысцілі гэтых персанажаў — Саша і Коля…

Адносна малой скульптурнай формы ў гарадскім ландшафце Беларусі можна ўжо пісаць дысертацыі. Асабліва адносна яе недарэчнасці ды бескарыснасці; такіх прыкладаў і ў Мінску безліч. А пачатак гэтаму шквалу безгустоўшчыны, здаецца, быў пакладзены ў Лідзе, дзе насупраць гасцініцы паставілі бронзавую скульптуру «Камандзіровачны» — дзядзька ў пацяганым гарнітурчыку з валізай…

Такіх «камандзіровачных» нямала прынеслі Оршы леташнія «Дажынкі». Ля ўваходу ў ЗАГС паставілі загадкавае бронзавае крэсла з гэткім жа загадкавым чаравічкам перад ім. Паглядзеўшы на шыльду ўстановы, можна здагадацца, што гэты чаравічак мае дачыненне да такога акту грамадзянскага стану, як шлюб, і, напэўна, неяк да казкі пра Папялушку.

У дзіцячым парку над Дняпром загадкавых скульптур значна больш. З усіх персанажаў парку я пазнаў хіба Кракадзіла Гену з Чабурашкам ды вялізную статую Гулівера з маленькім чалавечкам на далоні. Дасціпныя аршанцы імгненна ахрысцілі гэтых персанажаў — Саша і Коля…

Затое ў Оршы цяпер маюць поўнае ўяўленне аб тым, на якіх казачных і мультыперсанажах раслі сённяшнія віцебскія чыноўнікі. Бо аршанскія да вызначэння — каго ўвасабляць у бронзе ў дзіцячым парку і ля ЗАГСу — доступу не мелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?