Вынікі першых матчаў беларускіх клюбаў у Кубку УЭФА надавалі аптымізму. БАТЭ (Барысаў) дома перамагло малдаўскую «Ністру» – 2:0. Менскае ж «Дынама» у гасьцях у польскім Любліне разыграла выніковую нічыю 1:1 зь мясцовым «Заглэмбе». Гэта пакідала менчукам добрыя шанцы, трэба было толькі не прапусьціць у свае брамы дома. І «Дынама» гэтую задачу вырашыла, разышоўшыся нулявой нічыёй з палякамі.

БАТЭ ў сваю чаргу перамагло «Ністру» і ў Кішынэве – усё вырашыў адзіны гол, які на 30-й хвіліне забіў Генадзь Блізьнюк.

28 ліпеня ў швайцарскім Ньёне адбылося лёсаваньне другога раўнду Кубку УЭФА. У супернікі «Дынама» трапіла славацкая «Артмэдыя», якая летась гуляла ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў. А БАТЭ пазмагаецца з казанскім «Рубінам», хоць аматары чакалі візыту францускага «Марсэлю». Во было б відовішча!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?