Прамы авіярэйс паміж Мінскам і Дамаскам плануецца адкрыць у гэтым годзе. Паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сірыйскай Арабскай Рэспублікі ў Беларусі доктар Фарук Таха.
«Прамая паветраная лінія паміж Мінскам і Дамаскам неабходна не толькі для развіцця турызму, але і для дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў дзвюх краін, а таксама бізнесменаў, членаў змешаных сем’яў», — адзначыў пасол.
Адсутнасць прамога авіярэйса з’яўляецца стрымальным фактарам для павелічэння турыстычных патокаў. «Гэту праблему трэба вырашыць, бо ў гэтым ёсць патрэбнасць як з сірыйскага, так і з беларускага боку», — перакананы Фарук Таха.
0
0
0
0
0
0