Ідыятызм, БМА‑груп, 2009.

Толькі‑толькі вядомасць гурту стала выходзіць па‑за межы роднага Магілёва, яшчэ трошкі — можна было б казаць пра годную замену спарахнелым N.R.M., але абставіны ўзялі сваё. Лёшу і Раману варта падвучыцца ў Лявона і Піта хоць бы спосабу (су)існавання ў адным гурце, то бок прафесійнаму стаўленню да працы. А то жыццёвая дробязь так проста можа паставіць крыж на надзеі беларускага рок‑н‑рола…

Даводзіцца шкадаваць пра распад «Глюкаў», калі слухаеш «Ідыятызм» — альбом, запісаны на нерве, з масаю песень, вартых вывучэння на памяць і аднаўлення на лавах і ў пад’ездах. Тут хапае панкаўскага сцёбу ды іроніі, душараздзіральнага патрыятызму і лірычных усхліпаў. Смаката музычная. («Краіну» — на ўсе зборкі бліжэйшых пяці гадоў!)

Хочаце беларускай музыкі, што прабірае да дрыжыкаў — во яна! Не можа быць, каб на гэтым усё скончылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?