У Магілёве рэгіянальны выпуск тэленавінаў ад сёння пачаў выходзіць па‑беларуску. Апошні раз тое было гадоў дзесяць таму.

«Мы даўно хацелі перайсці на беларускую мову, аднак былі з гэтым пэўныя цяжкасці. Цяпер пачаўся новы тэлевізійны сезон, мы вярнуліся да беларускай мовы. Яшчэ, акрамя выпуску навінаў, будзе выходзіць пара рубрык у ранішнім эфіры», — паведаміла супрацоўніца кампаніі.

Нагадаем, што ў жніўні афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі распаўсюдзілі весткі пра намеры Магілёўскага аблвыканкама ўтварыць спецыяльную камісію,

якая павінна распрацаваць праграму паэтапнага вяртання мовы ў публічнае жыццё. Так распарадзіўся, паводле іх, старшыня ўладнай вертыкалі Пётр Руднік.

Кіраўнік упраўлення ідэалагічнай працы аблвыканкама Валеры Ільянкоў тады ж, у жніўні, выказаў незадавальненьне тым, што дзяржаўныя СМІ не падаюць інфармацыі па‑беларуску. Менавіта з гэтай праблемы, паведаміў ён, пачнецца праца дзеля вяртання мовы ў публічнае жыццё.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0