20 кастрычніка мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыць 20‑годдзе біскупскага пасвячэння. З гэтай нагоды ў мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9) у 18.30 адбудзецца ўрачыстая літургія.

Біскупскую сакру, што адбылася 20 кастрычніка 1989 г. у базыліцы Св.Пятра ў Рыме, узначаліў папа Ян Павел ІІ. «Не бойся, я за цябе малюся», — пачуў у той памятны дзень з вуснаў Вялікага Папы беларускі ярарх. Дэвіз, які абраў сабе біскуп, гучыць «Quis ut Deus» — «Хто ж, калі не Бог».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0