У яе склад увойдуць Рух «За свабоду», БХД, Партыя БНФ, «Малады фронт», Партыя свабоды і прагрэсу, «Правы альянс», «Маладая Беларусь», МХСС «Маладыя дэмакраты».

«Пагадненне павінна быць урачыста падпісана 27 ці 28 кастрычніка, — кажа намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч. — Таксама вядуцца перамовы аб далучэнні да кааліцыі партыі Шушкевіча. Пазней мы разашлём запрашэнне аб далучэнні да нас АГП і КХП‑БНФ».

Канчатковая назва новага ўтварэння яшчэ не ўзгодненая. Сярод варыянтаў прапаноўваецца — Нацыянальна‑дэмакратычная кааліцыя, народна‑дэмакратычны блок.

Тым часам Рух «За свабоду» сутыкнуўся з адмовамі памяшканняў у правядзенні «Еўрапейскага форуму» 14 лістапада.

«Прыйшлі адмоўныя адказы з Палацу спорту і кінатэатру «Кастрычнік». У Палацы Рэспублікі нам параілі звярнуцца ва Ўпраўленне справамі прэзідэнта, якому належыць памяшканне. Пакуль няма адказу ад КЗ «Мінск», — кажа Ю.Губарэвіч.

Тым не менш, было вырашана, што незалежна ад абставін Форум адбудзецца — хай і пад адкрытым небам. Ужо сёння дэлегатамі на Форум вылучана блізу 600 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?