Мы запыталіся вядомых у Беларусі асобаў, як яны адказалі на пытанні перапісу пра мову.

Акторка Купалаўскага тэатру Святлана Зелянкоўская не была дома, калі прыходзілі перапісчыкі, за яе адказвала дачка. Як апавяла Святлана, дачка сказала, што маці валодае трыма мовамі — ангельскай, беларускай і расейскай. А яе роднай мовай, Святлана перакананая, дачка назвала беларускую. Нагадаем, што Святлана Зелянкоўская напярэдадні перапісу насельніцтва падпісалася пад зваротам да беларусаў групы культурных і грамадскіх дзеячаў з заклікам назваць роднай мовай беларускую.

Да ксяндза‑магістра і пробашча касцёлу святых Сымона і Алены Ўладзіслава Завальнюка перапісчыкі яшчэ не прыходзілі, але ён запэўніў, што назаве роднай мовай толькі беларускую.

Вячаслаў Кебіч на пытанне, якую мову падчас перапісу вы назвалі роднай, адказаў — «і тут, і другую». І ўдакладніў, першай назваў беларускую.

Экс‑кандыдат на прэзідэнта Аляксандр Казулін: «Назваў роднымі абедзве мовы — і беларускую, і расейскую».

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына падчас перапісу назвала роднай мовай расейскую, На пытанне «На якой мове звычайна размаўляеце дома?» адказала: «Гэтаксама на расейскай. Гэта цалкам лагічна, я на расейскай мове і думаю».

Першы сакратар Цэнтральнага камітэту кампартыі Беларусі(1987‑1990) Яфрэм Сакалоў назваў роднай мовай беларускую. «А якую яшчэ? Я ў роднай Беларусі нарадзіўся, вырас пад чырвоным сцягам, толькі беларуская мова — родная».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?