Прэм’ер‑міністр Украіны Юлія Цімашэнка наведае Беларусь у бліжэйшы час. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы віцэ‑прэм’ер‑міністр Украіны Аляксандр Турчынаў па выніках пасяджэння Міжурадавай беларуска‑ўкраінскай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва.

«Я спадзяюся, што ў бліжэйшы час адбудзецца візіт прэм’ер‑міністра Украіны ў Беларусь», — сказаў Аляксандр Турчынаў. Паводле яго слоў, чакаецца, што ў бліжэйшы час адбудуцца і сустрэчы на ўзроўні кіраўнікоў дзвюх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?