Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў 21 кастрычніка накіраваўся з візітам у Брусель.

Як паведамляе прэс‑служба МЗС Беларусі, у ходзе візіту, які будзе доўжыцца па 23 кастрычніка,

запланаваны перамовы Мартынава з намеснікам старшыні Еўрапейскай камісіі — еўракамісарам па свабодзе, бяспецы і правасуддзі Жакам Баро і еўракамісарам па фінансавых і эканамічных пытаннях Хаакінам Альмунія.

Бакі абмяркуюць перспектывы спрашчэння візавага рэжыму ЕС для беларускіх грамадзян, шляхі нарошчвання супрацоўніцтва ў галіне аховы межаў і барацьбы з нелегальнай міграцыяй, актывізацыі крэдытна‑інвестыцыйнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС, паўнацэннага выкарыстання Беларуссю магчымасцей удзелу ў ініцыятыве ЕС «Усходняе партнёрства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?