Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі прапаноўвае павысіць тарыфы на праезд пасажыраў у гарадскім грамадскім транспарце. Пра гэта паведаміў 21 кастрычніка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску міністр транспарту і камунікацый Іван Шчэрба.

«Мы ўнеслі ў Міністэрства эканомікі прапанову аб павелічэнні тарыфаў на гарадскія перавозкі пасажыраў на 100 рублёў: да 600 рублёў — у абласцях, да 700 рублёў — у Мінску», — патлумачыў Іван Шчэрба.

На яго думку, хутчэй за ўсё, рашэнне аб павышэнні тарыфаў «можа быць прынятая толькі пасля прыняцця рашэння аб павелічэнні заработнай платы ў бюджэтнай сферы».

Міністр падкрэсліў, што рэальны кошт перавозкі пасажыра ў тры разы вышэйшы, чым дзеючы тарыф. Таму хоць бы невялікае павышэнне тарыфаў дапаможа падтрымаць стратныя транспартныя прадпрыемствы, якія займаюцца пасажырскімі перавозкамі.

Паводле звестак Мінтранса, пасажырскі транспарт агульнага карыстання ў Беларусі перавозіць штогод больш за 2 мільярды пасажыраў.
Пачынаючы са жніўня 2007 года тарыфы на перавозку застаюцца нязменнымі. Між тым, за гэты час павялічыліся цэны на паліва, запасныя часткі і агрэгаты, змяніліся сумы і стаўкі экалагічнага падатку.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?