выказваннямі пасла Венгрыі ў Беларусі Ферэнца Контры аб сітуацыі ў краіне і асобных аспектах двухбаковых адносін і ўспрымае іх «як уласнае меркаванне» дыпламата.

«Многія з гэтых выказванняў носяць тэндэнцыйны характар і яўна разыходзяцца з пазітыўным і сяброўскім кантэкстам беларуска‑венгерскага супрацоўніцтва», — гаворыцца ў адказе прэс‑сакратара МЗС Андрэя Папова на пытанне прадстаўнікоў СМІ ў сувязі з выказваннямі венгерскага пасла на прэс‑канферэнцыі 20 кастрычніка ў Мінску.

«Шчыра перакананы, што венгерскі бок па‑ранейшаму зацікаўлены ў развіцці ўсяго спектру супрацы з Беларуссю на аснове ўзаемнай павагі і цікавасці», — гаворыцца ў заяве для прэсы.

Прадстаўнік замежнапалітычнага ведамства павіншаваў венгерскі народ з Нацыянальным святам Венгрыі, што адзначаецца 23 кастрычніка. «Беларусь разглядае Венгрыю як важнага і перспектыўнага партнёра ў ЕС. У апошнія гады намі створаны эфектыўныя механізмы развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння», — сказаў Папоў.

Як паведамляў БелаПАН, 20 кастрычніка

пасол Венгрыі ў Беларусі Ферэнц Контра, у прыватнасці, заявіў, што поўная адмена візавых санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў магчымая, калі захады Беларусі насустрач стануць пераканаўчымі. «На жаль, у нас склалася ўражанне, што словы і дзеянні беларускіх уладаў не заўсёды адпавядаюць адзін аднаму», — заявіў венгерскі пасол.
Так, паводле яго слоў, з аднаго боку, прадстаўнікі беларускіх уладаў на саміце Усходняга партнёрства гаварылі пра неабходнасць дэмакратызацыі. «Але іншым разам мы глядзім тэлебачанне, дзе паказваюць, што на Кастрычніцкай плошчы збіваюць мірных дэманстрантаў. Там жа журналістам перашкаджаюць выконваць іх прафесійныя абавязкі», — сказаў Контра. Пасля гэтага, адзначыў пасол, узнікае пытанне, што браць за праўду — словы або паказанае па тэлебачанні.

Венгерскі дыпламат таксама сказаў, што Беларусь выстаўляе інвестарам высокія патрабаванні. «Нашы інвестары прывыклі працаваць паводле еўрапейскіх стандартаў. Напрыклад, яны будуюць і плацяць падаткі. Але каб дадаткова трэба было будаваць дзіцячыя садкі, бальніцы, яны гэтага не разумеюць. Гэта перашкаджае эканамічнаму супрацоўніцтву», — сказаў пасол.

Контра таксама адзначыў, што ў Венгрыі не знайшлося інвестараў, гатовых будаваць спартыўныя цэнтры. «Зайздрошчу, што ў вас яны будуюцца. Мы гэтага сабе не можам дазволіць. Можа быць, у Беларусі ёсць грошы, і яны ідуць на спартыўныя комплексы, а не на развіццё вытворчасці», — сказаў пасол.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што не ўмешваецца «ва ўнутраныя справы краіны». «Проста так нам здаецца збоку», — растлумачыў венгерскі дыпламат.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?