Налета будзе распрацаваны новы беларускамоўны інтэрфэйс рэсурсу.

Да 25 кастрычніка ўсе электронныя адрасы на рэсурсе TUT.BY канчаткова будуць пераведзеныя на платформу Google (gmail). Раней TUT.BY была ці адзінай поштай, якая падтрымлівала беларускаю мову. Менавіта гэты фактар стаў у свой час вызначальным для многіх яе карыстальнікаў. Зараз жа, з пераходам на новую платформу, беларуская мова знікла, чым выклікала абурэнне многіх грамадзян.

Чытач «НН» з Баранавіч Руслан Равяка напісаў, што, «перавод на новую платформу рыхтаваўся амаль паўгода, але як выявілася, пра саміх беларусаў і іх права карыстацца тытульнай моваю, як заўсёды, забыліся».

Аказалася, што не зусім забыліся. Гендырэктар TUT.BY Кірыла Валошын патлумачыў, што ў дадзены момант беларускамоўны інтэрфэйс распрацоўваецца і павінен з’явіцца налета.

«Мы адразу папярэджвалі перад пераходам на новую платформу, што беларускамоўны інтэрфэйс часова знікне. Частка карыстальнікаў адразу адмовілася ад пераходу на новую платформу. — расказаў кіраўнік рэсурсу . — Мы перагаварылі з кампаніяй Google, і яны абяцалі на працягу некалькіх месяцаў вырашыць праблему».

Відавочна, што беларуская мова не заўсёды паспявае за тэхнічным прагрэсам, але ці вырашальная гэта праблема? Кірыл Валошын мяркуе, што справа тут зусім не ў адмысловых грашовых улічваннях у IT‑сферу, а ў колькасці беларускамоўных карыстальнікаў.

«Гэта пытанне зацікаўленасці кампаній.

Беларускай мовай карыстаецца значна меншы працэнт карыстальнікаў. Увесці беларускую мову было ініцыятывай не кампаніі Google. Гэтым займаецца адмысловая ініцыятыўная група».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?