3-5 снежня ў Мінску пройдзе Х чэмпіянат Беларусі па цырульніцкім майстэрстве «Стыль і прыгажосць».

Чэмпіянат праводзіцца раз на два гады. Яго галоўная мэта — вызначыць лепшых у прафесіі, каб затым з іх сфарміраваць нацыянальную каманду для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах. 28 лютага 2010 года ў Маскве стартуе чэмпіянат Еўропы па цырульніцкім майстэрстве. А ў верасні ў Парыжы будуць спаборнічаць майстры з усяго свету.

Прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе могуць прафесіянальныя цырульнікі, пераможцы рэгіянальных і міжнародных конкурсаў. Апошнім і будзе аддавацца перавага пры адборы. Ужо пададзена 135 заявак. Але чакаецца, што агульная колькасць удзельнікаў складзе 300-350 чалавек.

Дырэктар Беларускай асацыяцыі цырульнікаў і касметолагаў Канстанцін Вайцяхоўскі падкрэслівае, што з кожным разам назіраецца павелічэнне на 20-30 працэнтаў жадаючых выступіць на чэмпіянаце краіны. Прычыны таму аб’ектыўныя. Удзел у такім мерапрыемстве і наяўнасць дыплома прызёра дае магчымасць адразу надаць лепшым майстрам вышэйшыя разрады — 5 і 6. У той час як у звычайных умовах перад атрыманнем чарговага разрада павінен прайсці пэўны час стажыроўкі.

Кошт удзелу ў чэмпіянаце ў адной намінацыі для дарослых майстроў складае 30 еўра, для юніёраў — 15 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?