Меркаванні1414

Анатоль Ляўковіч: Краўчанка хоча захапіць старшынства ў БСДП

Старшыня Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі Анатоль Ляўковіч выступіў з адкрытым лістом да сяброў арганізацыі.

Старшыня Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі Анатоль Ляўковіч выступіў з адкрытым лістом да сяброў арганізацыі. У звароце Ляўковіч піша пра тое, што былы міністр замежных справаў Пятро Краўчанка, карыстаючыся цяжкім фінансавым становішчам партыі, хоча захапіць кіраўніцтва ў ёй.

«Наша Ніва»: Намеры Пятра Краўчанкі сапраўды такія сур’ёзныя?

Анатоль Ляўковіч: Сапраўды. Працэсы гэтыя ўнутры партыі пачаліся яшчэ паўгоду назад. Мы маўчалі, хоць нешта і з’яўлялася ў прэсе. Вядома ж, шыла ў мяшку не схаваеш. Чаму я зараз сказаў пра гэта публічна? Бо апошні ЦК партыі праходзіў з канкрэтным парушэннем статутных нормаў, калі беспартыйны сп.Краўчанка аплачваў квіткі сябрам ЦК. Я з’яўляюся прыхільнікам адкрытай палітыкі. Таму і раблю публічную ацэнку дзеянняў сп.Краўчанкі. Спадзяюся, што ён зробіць гэтак сама. І спыніць свае падкілімныя гульні.

«НН»: А вы спрабавалі пагутарыць з Пятром Кузьмічом?

АЛ: Так. Мы размаўлялі з ім за пару тыдняў да пасяджэння ЦК. Я тады запытаўся: «Пятро, кажуць, што ты збіраешся стаць старшынём БСДП і кандыдатам у прэзідэнты, ці праўда гэта?» Адказы на гэтыя пытанні я не пачуў. А праз нейкі час ён з’явіўся на гэтым пасяджэнні. Краўчанка спадзяецца, калі партыя ў даўгах, то ён зможа скарыстаць сітуацыі.

«НН»: А можа Краўчанка насамрэч можа вырашыць фінансавыя пытанні?

АЛ:

Хай ён скажа адкрыта, што ён нам можа даць. Тады і мы паразмаўляем. Зразумейце, сёння перад мной стаіць задача захаваць і ўмацаваць партыю. Я хачу перадаць яе ў дастойныя маладыя рукі. У БСДП ёсць людзі, якія змогуць узяць на сябе кіраўніцтва. А досвед прыходу людзей збоку ў нас ужо быў — не вельмі ўдалы. Краўчанка быў у спісах партыі толькі два гады (1994‑96). Я разумею, што для яго гэта нешта чужое і далёкае. Які ён досвед можа прынесці? Досвед камуністычнай партыі Савецкага Cаюзу, у якой ён быў?
Дык мы змагаліся супраць той ідэалогіі. Асабіста я знаёмы з Пятром Кузьмічом ад 1974 году, калі ён чытаў мне курсы на падрыхтоўчых курсах БДУ. Некалі жылі ў адным інтэрнаце на Свярдлова. У мяне няма абсалютна ніякай асабістай непрыязнасці да Краўчанкі.

«НН»: У партыі гавораць пра вылучэнне Краўчанкі ў прэзідэнты?

АЛ: Так, некаторыя віцебскія сацыял‑дэмакраты гаварылі мне, што лепшай кандыдатуры за Краўчанку не будзе. Але чаму пра свае амбіцыі не кажа сам Краўчанка, вось гэта для мяне загадка.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць