Пракуратура Брэсцкага раёна праводзіць праверку па факце смерці 58‑гадовага жыхара Брэста.

Як паведамілі ў пракуратуры, 21 кастрычніка мужчыну з тэрмічнымі апёкамі на сваёй дачы, што ў Брэсцкім раёне, знайшлі родныя. Яны выклікалі хуткую дапамогу, якая даставіла пацярпелага ў брэсцкую абласную бальніцу, дзе ён памёр.

З месца здарэння забралі адзенне, у якое ён быў апрануты, са слядамі бензіну. Адна з асноўных версій гібелі мужчыны — самагубства. Прычына, якая схіліла яго да гэтага ўчынку, устанаўліваецца. Падчас НЗ ён быў на дачы адзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?