Расейскія навукоўцы выпрабоўваюць устаноўку па разгоне хмараў з дапамогай электрамагнітнага імпульсу.

Маскоўскія навукоўцы маюць намер «ачысціць» неба ў цэнтры сталіцы ад восеньскіх аблокаў ў ходзе эксперыменту па карэкцыі надвор’я, які пройдзе раніцай у пятніцу, 22 кастрычніка, паведаміў генеральны дырэктар ААТ «Маскоўскі камітэт па навуцы і тэхналогіях», прафесар, доктар тэхнічных навук Дзмітры Рататаеў.

Па яго словах, эксперымент пройдзе ў двары камітэта, які знаходзіцца ў раёне Арбата.

«Будзем спрабаваць прыбраць хмарны слой у асобна ўзятым раёне, з дапамогай электрамагнітнага імпульсу. Унікальную ўстаноўку, называемую «Люстра Чыжэўскага», якая распрацоўвалася 12 гадоў, павернуць да неба. Прыбор будзе фарміраваць паток іонаў, якія ўздзейнічаюць на аблокі», ‑‑ растлумачыў Рататаеў.

Ён асабліва падкрэсліў, што аблокі не будуць «выціскаюцца», як гэта робіцца звычайна, а «проста падымацца» на пэўны ўзровень, дзе яны перастануць быць дажджавымі.

Па яго словах, навукоўцы чакаюць, што над зонай эксперыменту неба стане блакітным на плошчы прыкладна ў 5 кв км.

«Не ведаю, ці будзе сонца відаць, але блакітнае неба мы спадзяемся атрымаць», ‑‑ адзначыў Рататаеў.

Ён удакладніў, што вынік з’явіцца не адразу, а гадзіны праз дзве‑тры пасля пачатку эксперыменту, прыкладна да абеду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?