А 3-й гадзіне ночы 25 кастрычніка стрэлкі перавядуць на гадзіну назад.

 Фота Юліі Дарашкевіч.

Фота Юліі Дарашкевіч.

«Стрэлкі» нашага нутранога гадзінніка нельга перавесці ў адзін момант, як на звычайным гадзінніку. Гэты пераход патрабуе некалькі дзён, на працягу якіх арганізм прызвычайваецца да «новага часу» і адчувае стрэс. У некаторых людзей гэта вызывае праблемы на псіхалагічным узроўні: паніжэнне працаздольнасці, бяссонніца ці санлівасць, немагчымасць засяродзіцца, павышаная раздражняльнасць. У схільных да захворванняў людзей, магчыма абвастрэнне хранічных хваробаў. У групе «рызыкі» — метэазалежныя асобы, а таксама дзеці і людзі сталага ўзросту.

Медыкі рэкамендуюць за некалькі дзён да перавода стрэлак гадзінніка пачаць прымаць вітаміны і сродкі, якія могуць падтрымаць арганізм падчас стрэсу.
Асаблівую ўвагу варта звярнуць на дзяцей, у якіх перыяд адаптацыі можа пагоршыць настрой і ўзнікнуць парушэнне апетыту. Падчас адаптацыі да «новага часу» варта класці дзяцей спаць на паўгадзінкі раней і сачыць, каб яны своечасова елі.

Так як найбольш негатыўныя наступствы перавода стрэлак бываюць у аслабленых, стомленых і хворых людзей, у гэтыя дні ім неабходна знізіць фізічныя і эмацыйныя нагрузкі, адмовіцца ад палення і алкаголю, прымаць вітаміны, больш уважліва паставіцца да рацыёну.

Сачыце ўважліва за сваім здароўем і здароўем вашых блізкіх. І не забывайцеся на добры настрой — галоўны чыннік добрага самаадчування.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?