Нападаючы «Манрэаль Канадыянс» Скот Гомес абвяргае паведамленні франкамоўнай канадскай прэсы аб тым, што пасля заключнага кантрольнага матча міжсезоння паміж ім і беларусам Сяргеем Касціцыным здарылася бойка.

Інцыдэнт нібыта адбыўся ў доме Гомеса, пасля гэтага Касціцына‑малодшага адправілі ў АХЛ, куды ён не захацеў з’яжджаць і быў дыскваліфікаваны.

«Гэта вельмі цікавыя навіны, але ў іх няма ні кроплі праўды. Што зрабіць, гэта ж Манрэаль, і тут такое здараецца. Дарэчы, Андрэя Маркава таксама я пырнуў нажом, ён не атрымліваў траўму падчас гульні супраць «Таронта», — змрочна пажартаваў Гомес.

Маркаў атрымаў разрыў сухажылля галенастопа 1 кастрычніка ў матчы супраць «Таронта Мэйпл Ліфз», калі яму выпадкова разрэзаў нагу каньком уласны брамнік Кэры Прайс.

Тым часам не выключана, што браты Касціцыны, сезон у якіх атрымліваецца не вельмі ўдалым, могуць перайсці ў іншы клуб НХЛ — «Лос‑Анжэлес Кінгз».

Кіраўніцтва «Манрэаля» праяўляе цікавасць да нападаючага «Лос‑Анжэлеса» Аляксандра Фралова. Расіянін, якога нядаўна выводзілі са складу «Кінгз» на адзін матч, трапіў у апалу з‑за недастатковай эмацыянальнасці і неакуратна гульні. У якасці магчымай кампенсацыі за Фралова «Манрэаль» можа прапанаваць братоў Касьціцыных.

Раней паведамлялася, што Сяргей Касціцын можа перайсці ў омскі «Авангард», які гуляе ў Кантынентальнай хакейнай лізе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?