Басэйн у «Беларусі» выглядае зусім бяскрыўдным. Нават з холу гатэлю цераз шкло як на далоні. Вось дарослае аддзяленьне з глыбінёй па шыю. Побач -- джакузі. Побач – жабнік для дзяцей і уваход у саўну. Басэйн добра бачны з другога паверху, дзе знаходзіцца ўваход у трэнажорную залю.

Што тут можа адбыцца зь дзіцёнкам, які навідавоку? Бацькі пакінулі шасьцігадовага хлопчыка плёхацца ў джакузі, а самі пайшлі ў саўну. Тым больш што на руках у хлопчыка былі дзіцячыя паплаўкі, які трымалі яго на паврхні. Але хлопчык іх зьняў – і выбраўся з ванны.

Хлопчык спатыкнуўся і ўпаў у вялікі басэйн, -- расказалі «Камсамолцы» супрацоўнікі гасьцініцы. Відаць, ён адразку наглытаўся вады. Усе кінуліся яго ратаваць. Прыехалі тры «Хуткія». У нейкі момант здалося, што ўсё будзе добра, але выратаваць не ўдалося. У нас такое ўпершыню. Мы ўсе ў шоку. Тым больш што гэтая сям’я раней у нас некалькі разоў была. У гэты дзень яны прыйшлі ўсе разам. У старэйшага браціка быў дзень народзінаў. І дзядзька ягоны быў, і сябры.

«Комсомольская правда» в Белоруссии»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0