1 лістапада Кансерватыўна‑хрысціянская партыя БНФ праводзіць у Мінску традыцыйныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці продкаў «Дзяды».

Заяўнікі атрымалі дазвол Мінгарвыканкама на правядзенне акцыі. Удзельнікі шэсця збяруцца ў 10:30 каля будынку Мінскага гадзіннікавага завода на праспекце Незалежнасці, 95.

Удзельнікі мемарыяльнага шэсця пройдуць па маршруце: праспект Назалежнасці — вуліца Каліноўскага — вуліца Сядых — вуліца Карбышава — вуліца Гамарніка — вуліца Мірашнічэнка. У 15:00 адбудзецца мітынг на тэрыторыі мемарыялу ў Курапатах, паведамляе інфармацыйная камісія Беларускага народнага фронту «Адраджэнне» і КХП‑БНФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?