Кітаец Ю Чжэнхуань, які заслужыў званне самага валасатага чалавека ў свеце, вырашыў звярнуцца да пластычнага хірурга, каб атрымаць жаданую ролю ў новым тэлефільме. Праз гарманальны дысбаланс валасы пакрываюць 96% цела 32‑гадовага Чжнхуаня, так што ён прэтэндуе на ролю малпы.

Чжэнхуань здымаецца ў кіно з самага дзяцінства, а адзін час быў спеваком. Нядаўна ён паспрабаваў атрымаць галоўную ролю малпы цара Сунь Укуна ў новай тэлеверсіі класічнага кітайскага рамана «Падарожжа на Захад». Аднак рэжысёр фільма заявіў, што прэтэндэнт недастаткова прыгожы.

«Я лічыў сябе самым лепшым кандыдатам, таму што я падобны да малпы, а мая мянушка чалавек‑малпа, — заявіў здзіўлены артыст. — Я прачытаў кнігу і знайшоў прафесійнага цырульніка, каб той ператварыў мяне ў чалавека‑малпу. Але на праслухоўванні мяне не ўзялі».

«Я маю намер легчы на аперацыю, каб пазбавіцца ад валасоў, і зрабіць пластыку твару, каб быць больш падобным да сімпатычнай малпы.
Няхай рэжысёр пашкадуе аб сваім рашэнні», — дадаў Ю Чжэнхуань. На думку пластычнага хірурга, давядзецца ладна папрацаваць над вачыма, носам і вушамі акцёра.

У мінулым Чжэнхуань, якога Кніга рэкордаў Гінэса ў 2002 годзе прызнала самым валасатымі чалавекам у свеце, ужо пазбаўляўся ад часткі валасоў. Ён рабіў гэта, каб не пакутаваць ад гарачыні летам, лепш бачыць і чуць.

А вось у асабістым жыцці залішнія валасы не перашкаджаюць, кажа мужчына: з каханай у яго ўсё ў парадку. «Мы выдатна ладзім. Валасы для яе не граюць ніякай ролі», — запэўнівае кітаец.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?