posterВоблачна, магчымыя ападкі ў выглядзе фрыкадэлек (Cloudy with a Chance of Meatballs)
ЗША, 2009, каляровы, 90 хв.
Рэжысёры: Філ Лорд, Крыс Мілер
Жанр: Анімацыйная камедыя для ўсёй сям’і
Адзнака: 8 (з 10)

Недарэка-навуковец Флінт Локвуд, чые вынаходніцтвы прыносілі адны непрыемнасці, прыдумляе машыну, якая пераўтварае ваду ў ежу. Цяпер над ягоным горадам ідзе дождж з гамбургераў і цукерак, месцічы замаўляюць далікатэсы, а турысты штурмуюць кухарскі рай. Але абжорства да дабра не даводзіць: фрыкадэльная машына шалее. Флінт разам з прыгажуняй Самантай змагаецца з макаронным штормам і сырнымі навальніцамі. Абжорству – бой!

Анімацыйная стужка Філа Лорда і Крыса Мілера – карнавальнае свята ежы і дзіцячая радасць першых кінакамедый з тартамі ў твар, поліўкамі за каршэнь і гарбузамятаннямі. Найчысцейшая абжорная радасць з жэлейнымі палацамі, марозівам і бэконамі. Але творцы стужкі перакульваюць дагары нагамі ежу і паядальнікаў. Драпежная піца атакуе герояў, смажаныя курыцы палююць за прыгажуняй, цукерныя мішкі Гамі грызуць самалёт.

Камедыйнае шчасце карціны дазваляе разгледзіць і наіўна-шчырыя стасункі герояў, і праблемы бацькоў і дзяцей, і крытыку спажывецтва.

Яскрава-пяшчотныя колеры, трыюмф святла… Эх, шкада, што тэхналогіі 3 D, у якой стужка зроблена, яшчэ няма ў нашых кінатэатрах!

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?