На прэс‑канферэнцыі, прысвечанай супрацоўніцтву Сербіі і Беларусі ў эканамічнай і культурнай сферы, пасол Рэспублікі Сербія ў Беларусі, Срэчко Джукіч, назваў 2009‑ы год самым плённым за апошняе 15‑ці годдзе.

Сярод важнейшых падзей двухбаковага супрацоўніцтва, Джукіч назваў візіт кіраўніка Беларусі А.Лукашэнкі ў Сербію і правядзенне перамоў з кіраўніцтвам гэтай краіны і бізнэс-коламі. Таксама пасол Сербіі адзначыў важнасць міжурадавых пагадненняў, што павінны скасаваць цяжкасці ў сферы гандлю паміж Беларуссю і Сербіяй. Гэтае пагадненне зараз праходзіць стадыю ратыфікацыі парламентамі абедзьвюх краін.

Сярод самых цікавых праектаў двухбаковага супрацоўніцтва было названа стварэнне сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці будаўнічай тэхнікі і пасажырскіх аўтобусаў. З беларускага боку ў названых праектах удзельнічаюць «МАЗ» і «Амкадор». С.Джукіч, аднак, заўважыў, што сусветны фінансавы крызіс унёс свае карэктывы ў планы эканамічнага супрацоўніцтва. «Я хацеў бы хутчэй вырашаць гэтыя пытанні. Каб у Сербіі вашыя аўтобусы і трактары не толькі збіраліся. Каб была таксама налажана і вытворчасць, сумесна з нашымі прадпрыемствамі» — адзначыў Срэчко Джукіч.

АП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0