З 1‑га студзеня плануецца адмена візавага рэжыма з краінамі шэнгенскай зоны для Сербіі.

Пра гэта заявіў на прэс‑канферэнцыі пасол Рэспублікі Сербія ў Беларусі Срэчка Джукіч. Спадар пасол адзначыў, што гэта будзе вельмі вялікі крок насустрач Сербіі з боку ЕС. Зараз Рэспубліка Сербія праводзіць актыўную палітыку, накіраваную на ўступленне ў ЕС. «На сённяшні дзень цяжка сказаць, калі Сербія ўступіць у ЕС. Мы спадзяемся, што гэта здарыцца ў 2014 годзе — гадавіне пачатку Першай сусветнай вайны» — сказаў С.Джукіч.

Спадар Джукіч таксама адзначыў, што Сербія развівае актыўныя адносіны і па іншых накірунках — з Расіяй, Кітаем і нават ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?