Магнітныя буры 28—31 кастрычнiка могуць стаць аднымi з самых моцных i небяспечных за год.

Рост актыўнасцi Сонца ўжо пачаў рабiць уплыў на нашу блакiтную планету. З 22 па 25 кастрычнiка зарэгiстравана пяць узрушэнняў магнiтасферы Зямлi сумарнай працягласцю болей за 10 гадзiн. І ў найблiжэйшыя днi ўзрушэннi будуць толькi ўзмацняцца.

Паводле iнфармацыi Фiзiчнага iнстытута iмя Лебедзева РАН, арбiтальная абсерваторыя «Тэсiс» на борце расiйскага спадарожнiка «Каронас‑Фатон» на працягу апошнiх трох дзён назiрае рэзкае ўзмацненне сонечнай актыўнасцi, асноўнай прычынай якой стала з’яўленне на Сонцы адразу дзвюх новых актыўных абласцей. У каталогу Нацыянальнай службы надвор’я ЗША — NOAA яны атрымалi нумары 1028 i 1029.

Менавiта вобласць 1029 днямi перасекла нулявы сонечны мерыдыян i перайшла з усходняга паўшар’я Сонца ў заходняе, якое валодае значна большай геаэфектыўнасцю. Гэта дае падставы прагназаваць у перыяд з 28 па 31 кастрычнiка на Зямлi адны з самых моцных магнiтных бур у гэтым годзе. Цiкава, што вобласць з нумарам 1027, якая займае папярэднi радок каталога, знiкла з сонечнага дыска 2 кастрычнiка. Такiм чынам, чарговы ўсплёск актыўнасцi Сонца стартаваў пасля даволi значнага перапынку ў тры тыднi.

Даўно вядома, што магнiтныя буры (патокi зараджаных часцiц, якiя ўзнiкаюць падчас моцных успышак на Сонцы) робяць моцны ўплыў на здароўе людзей. У час магнiтных бур у людзей, у якiх ёсць праблемы з сардэчна‑сасудзiстай сiстэмай, здараецца больш iнфарктаў i iнсультаў, скочыць цiск.

Вучоныя высветлiлi, што самыя вялiкiя ўспышкi сардэчна‑сасудзiстых захворванняў прыпадаюць на тыя перыяды, калi ў магнiтных бурах прысутнiчаюць мiкрапульсацыi пэўнай частаты (0,5‑2,0 герца). Прычына моцнага ўплыву магнiтнага поля, якое ўзнiкае пры такой мiкрапульсацыi, у тым, што гэты рытм супадае з рытмам чалавечага сэрца. Новыя звесткi сведчаць пра тое, што ў людзей з парушэннямi сардэчнай дзейнасцi магнiтныя буры могуць выклiкаць не толькi часовыя збоi ў рытме сэрцабiцця, але i поўнае яго (сэрца) спыненне. Цяпер вучоныя працуюць над пошукам мераў прафiлактыкi хваробаў, выклiканых магнiтнымi бурамi.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?