28 кастрычніка а 18‑й у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча «Халоднае сэрца» і яе аўдыёверсіі.

«На прэзентацыі будзем выклікаць дух нямецкага казачніка Вільгельма Гаўфа: будзе такі сабе спірытычна-літаратурны сеанс, — кажа Альгерд Бахарэвіч. — Я хачу, каб маю новую кнігу чыталі, як казку, як стылізаваны твор, які вольны ад патрабаванняў часу і месца».

«Халоднае сэрца» — два творы ў адной кнізе: знакамітая казка класіка сусветнай літаратуры Вільгельма Гаўфа ў перакладзе Альгерда Бахарэвіча з каментарамі і паслямовай. Аўдыёверсію ж казкі агучвае актор Валер Будзевіч.

Кожны наведнік бахарэвіцкай імпрэзы атрымае па шматку паперы, на якім будзе напісаны сказ з «Халоднага сэрца»: па гэтым сказе ільга будзе паспрабаваць растлумачыць свой далейшы лёс або паспрабаваць выйграць новую кнігу з аўтографам Бахарэвіча.

У імпрэзе бяруць удзел:

    Альгерд Бахарэвіч
    Валянцін Акудовіч
    Уладзімір Арлоў
    Андрэй Хадановіч
    Зміцер Вішнёў
    Марыйка Мартысевіч
    Міхась Башура
    Андрэ Бём
    Алесь Квіткевіч
    Віка Трэнас
    Маргарыта Аляшкевіч
    Зьміцер Вайцюшкевіч
    Остап Кінь (Львоў)

Уваход вольны.

Прэзентацыя ладзіцца ў межах грамадска‑культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?