Латвійская паліцыя не будзе распачынаць крымінальную справу ў дачыненні да аператара мабільнай сувязі Tele2, прадстаўнікі якога інсцэніравалі падзенне метэарыта.

Паліцыя мяркуе, што распачынаць крымінальную справу ў гэтай сітуацыі бессэнсоўна. Кампенсацыя ратавальнікам ацэньваецца ў 6 тыс. даляраў, ваеннаслужачым — у 20 тыс. даляраў. Расходы паліцыі пакуль не падлічаны.

Пра магчымае падзенне метэарыта ў Валміерскім раёне Латвіі стала вядома вечарам 25 кастрычніка. Падчас расследавання спецыялісты сталі выказваць меркаванні, што метэарыта не было, а варонка, якая нібыта ўтварылася ад яго падзення, выкапана людзьмі.

Пазней дырэктар па маркетынгу кампаніі Tele2 Яніс Спрогіс прызнаўся, што яго кампанія спансавала гэты розыгрыш.

Паводле яго слоў, акцыя павінна была натхніць латвійскае грамадства і садзейнічаць узняццю іміджу краіны. Кампанія абяцала кампенсаваць дзяржаве ўсе страты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?