Працягваюцца пошукі другога бартавога самапісца з самалёта расійскай авіякампаніі «С‑Эйр», які разбіўся пад Мінскам. Першы быў знойдзены ноччу, падчас пошукава‑ратавальных работ.

Як паведамілі ў прэс‑службе Міністэрства транспарту і камунікацый, міждзяржаўнай камісіяй па расследаванні прычын катастрофы кіруе начальнік аддзела расследаванняў авіяцыйных здарэнняў Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта СНД Барыс Гаруноў.

У Мінтрансе падкрэслілі, што пра тэрміны абнародавання вынікаў расследавання прычын катастрофы пакуль нічога пэўнага сказаць немагчыма.

На гэты час толькі дакладна вядома, што крушэнне самалёта адбылося з‑за сутыкнення з дрэвамі, а не ў паветры.

Аднак чаму судна апусцілася на недапушчальна нізкую вышыню, пакуль няясна.

Самалёт ВАе‑125‑800 Hawker авіякампаніі «С‑Эйр» вечарам 26 кастрычніка выконваў чартэрны рэйс з аэрапорта Унукава ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск». На борце знаходзілася пяць чалавек (тры члены экіпажа і два пасажыры). Адным з загінулых пасажыраў быў Марат Рамашкін, гендырэктар авіякампаніі «С‑Эйр», якой належаў самалёт, што пацярпеў крушэнне.

Астанкі пяці загінулых знаходзяцца ў моргу, працэдура апазнання пакуль не праводзілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?