У Брэсцкім раёне пры нарыхтоўцы дроў смяротна траўмаваны бензапілой 62‑гадовы мясцовы жыхар.

Як паведамілі ў пракуратуры раёна, трагедыя адбылася ў вёсцы Церабунь 26 кастрычніка. Непадалёк ад свайго дома 62‑гадовы мужчына і яго 31‑гадовы сын распілоўвалі драўніну бензапілой «Штыль». Бацька прытрымліваў ствол дрэва, якое распілоўваў яго сын.

Маладому чалавеку не ўдалося да канца распілаваць дрэва зверху, і ён вырашыў гэта зрабіць знізу, аднак не ўтрымаў пілу і яна траўмавала бацьку.

Медыкі, што прыбылі на месца здарэння, не змаглі выратаваць пацярпелага. У загінулага была рэзаная скальпаваная рана вонкавай бакавой паверхні шыі з пашкоджаннем сасудаў шыі. Смерць 62‑гадовага мужчыны наступіла ад масіўнай вонкавай страты крыві.

Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Брэсцкага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?