Мне давялося, хай і нядоўга, пакаштаваць хлеба вясковага настаўніка. Але сышоў не празь «цяжкасьці і малааплатнасьць» (больш настаўніка ў вёсцы ніхто не атрымлівае), а празь дзяўбаньне па лініі БРСМ, савецкі нафталін у школьных сьценах, самадурства кіраўніцтва. Хоць я не адкідваю магчымасьці, што пры ўсталяваньні нармальнага дзяржаўнага ладу зноў вярнуся ў школу, дзе буду займацца выкладаньнем свайго прадмету, а не вэрбоўкай дзетак у БРСМ.

Але вернемся да сэксу. Сапраўды, супраць прыроды не папрэш. Але, як кажа філёзаф Пётра Рудкоўскі, «учалавечаньне» сэксу можа адбыцца толькі праз каханьне, а яно ў цяперашніх падлеткаў закінута некуды на пэрыфэрыю сьвядомасьці. У іншым выпадку сэкс набывае жывёльны характар. І такое становішча ня толькі з сэксам. Ідзе поўная дэградацыя ўсяго вясковага грамадзтва. У газэце «Борисовские новости» штонумар друкуецца «Крымінальная хроніка» па зьвестках РУУС. Валасы ўстаюць старчма: сын рэжа бацьку, 16-гадовы дзяцюк забівае пэнсіянэра. Ня думаю, што на Сьветлагоршчыне справы лепшыя.

Сп.Бусел, перакананы, што вы самі добра бачылі, для якой колькасьці тынэйджараў быў паламаны лёс праз раньнія палавыя сувязі. Адна аднаклясьніца ў 20 гадоў засталася ўдавой зь дзіцем на руках, дзьве іншыя зьехалі зарабляць сваім целам у Турэччыну. І так можна доўжыць і доўжыць. Дык, можа, трэба спыніцца? А не хаваць сваю галаву ў пясок, бы той страўс. Праблема не надуманая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?