Зацверджаны межавыя гандлёвыя надбаўкі на свежыя агуркі і памідоры.
Адпаведную пастанову № 168 прыняло Мінэканомікі 21 кастрычніка, паведаміла прэс‑служба міністэрства.
Межавыя гандлёвыя надбаўкі на агуркі і памідоры свежыя айчынныя і імпартныя складуць
750 і 700 рублёў на кілаграм адпаведна.
Пастановай таксама прадугледжана змяненне зніжанай раней межавай гандлёвай надбаўкі на цыбулю рэпчатую са 180 да 240 рублёў на кілаграм. Межавыя гандлёвыя надбаўкі захаваны на бульбу і буракі сталовыя (200 рублёў), капусту белакачанную і моркву сталовую (240 рублёў).
Як растлумачылі ў Мінэканомікі, гэтае рашэнне прынята «ў мэтах аптымізацыі гандлёвых надбавак пры рэалізацыі бульбы і агародніны ўраджаю 2009 года з улікам прапаноў аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама».
Пастанова набывае моц 29 кастрычніка 2009 года.