Склад нацыянальнай каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы можна сьмела назваць унікальным. Такога сузор’я ў нас ніколі не было — ні за савецкім часам, ні за незалежнасьцю. Пераканайцеся самі: у камандзе дзьве алімпійскія чэмпіёнкі — Эліна Зьверава і Юлія Несьцярэнка. Тытулы чэмпіёнаў сьвету носяць сямёра (!): тая ж Зьверава, Ірына Ятчанка, Надзея Астапчук, Натальля Харанэка, Натальля Сафроньнікава, Іван Ціхан, Андрэй Міхневіч.Чэмпіёнаў Эўропы чацьвёра: Астапчук, Сьвятлана Усовіч, Ганна Казак, Ірына Хлюстова. Палова складу – 18 з 36 – зьяўляюцца прызёрамі афіцыйных топ-турніраў.

Безумоўна, за мінулыя тытулы ў Гётэборзе мэдалёў не даюць. Дый ня ўсе зоркі сёньня сьвецяць аднолькава ярка. Але падбор уражвае!

25 атлетаў, што выяжджае ў Гётэборг, выступалі на Алімпійскіх гульнях у Атэнах, 10 – на Гульнях-2000 у Сыднэі, а Эліна Зьверава, Ірына Ятчанка, Натальля Сафроньнікава і Ганна Казак прайшлі цераз Алімпіяду ў Атлянце ў 1996 г. Найстарэйшыя ў камандзе – тытулаваныя дыскаболкі Ятчанка і Зьверава выступалі яшчэ на чэмпіянаце Эўропы 1990 г. у Спліце. Было гэта быццам нядаўна, але з таго часу праляцелі 16 гадоў – цэлая эпоха! Можа быць, у 2022 г. нехта з сёньняшняй моладзі будзе з задавальненьнем згадваць Гётэборг-2006!

Расклад фіналаў

7 жніўня

18.15 Цырымонія адкрыцьця

19.45 Ядро (Мужчыны)

21.10 10 000 м (Жанчыны)

8 жніўня

18.15 20 км с/х (М)

18.25 Даўжыня (М)

20.30 Молат (Ж)

20.40 100 м (М)

20.55 Сямібор’е (800 м)

21.20 10000 м (М)

9 жніўня

18.15 20 км с/х (Ж)

18.45 Трайны (Ж)

19.10 Вышыня (М)

20.10 Кап’ё (М)

20.20 1500 м (М)

21.10 400 м с/б (Ж)

21.25 100 м (Ж)

21.45 400 м (М)

10 жніўня

10.40 50 км с/х (М)

12.25 Дзесяцібор’е (100 м) 1-ы від

13.20 Дзесяцібор’е (даўжыня) 2-і від

17.20 Дзесяцібор’е (ядро) 3-ы від

18.35 Дзесяцібор’е (вышыня) 4-ы від

19.50 400 м (Ж)

20.30 Дыск (Ж)

20.40 400 м з/б (М)

21.05 800 м (Ж)

21.20 Дзесяцібор’е (400 м) 5-ы від

21.45 200 м (М)

11 жніўня

11.05 Дзесяцібор’е (110 м з/б) 6-ы від

11.55 Дзесяцібор’е (дыск) 7-ы від

16.00 Дзесяцібор’е (шэст) 8-ы від

18.00 Дзесяцібор’е (кап’ё) 9-ы від

19.30 Вышыня (Ж)

20.35 3000 м з/п (М)

20.30 Молат (М)

20.50 100 м с/б (Ж)

21.15 Дзесяцібор’е (1500 м)

21.45 200 м (Ж)

12 жніўня

13.10 Марафон (Ж)

14.35 Ядро (Ж)

16.00 Шэст (Ж)

16.50 Трайны (М)

17.15 3000 м с/п (Ж)

17.30 Дыск (М)

17.35 4х100 м (Ж)

18.15 5000 (Ж) Фінал

18.40 110 м с/б (М) Фінал

13 жніўня

13.10 Маратон (М)

14.45 Шэст (М)

15.35 Кап’ё (Ж)

15.50 4х100 м (Ж)

16.10 800 м (М)

16.15 Даўжыня (Ж)

16.35 4х100 м (М)

16.55 1500 м (Ж)

17.15 4х400 м (Ж)

17.40 5000 м (М)

18.10 4х400 м (М)

18.45 Цырымонія закрыцьця

Паводле газэты Прессбол

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0