Агенцтва State of World Liberty склала рэйтынг свабоды. Былі дасьледаваныя 159 краін – паводле такіх паказчыкаў, як свабода асобы, эканамічная свабода, падаткавы цяжар ды інш. Для складаньня былі выкарыстаныя даклады The Heritage Foundation, Wall Street Journal, Frasier, Cato, арганізацыі Freedom House і «Рэпартэраў бязь межаў».

Найсвабоднейшай краінай у сьвеце была прызнана Эстонія. Далей за ёй ў дзясятцы – Ірляндыя, Канада, Швайцарыя, Ісляндыя, Багамскія выспы, Брытанія, ЗША, Кіпр і Новая Зэляндыя.

Літоўцы на 16-м месцы, у Латвіі – 21-е, Грузія – на 58-й пазыцыі, Украіна - на 87-ай, Расея – на 124-й. Беларусь займае 153-е месца. Туркмэністан – на 154-й пазыцыі. Апошняе месца ў Паўночнай Карэі (159-е).

Белорусские новости

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0