Да 30% жанчын у сем’ях практыкуюць так званыя «кастрыруючыя сэксуальныя паводзіны», кажа сэксолаг Зміцер Капусцін.

Яна паводзіць сябе такім чынам, што нават нармальны мужчына не ў стане выканаць свой шлюбны абавязак. Такой жанчыне трэба паставіць чалавека ў такі стан, што ён будзе адчуваць сябе непаўнавартым, і з гэтага атрымліваць нейкія выгоды.

«Ты няздара, — убівае мужчыну такая кабета, — ты такі і гэтакі, праз цябе я хварэю, і іншае». Або калі пасля блізкасці, здавалася б, нармальнай, жонка паглядзела, уздыхнула глыбока, адвярнулася, маўляў, што з цябе ўзяць...
Словы ўвогуле забіваюць чалавека. У мяне быў пацыент, які ў 20 гадоў здзейсніў першую спробу, дзяўчына сказала: «І гэта ўсё, на што ты здольны?!» На другую спробу ён рашыўся толькі праз 17 гадоў. Вось што такое слова.

Мужчына, пры ўсёй сваёй сіле і мужнасці, псіхалагічна даволі крохкае стварэнне. Ёсць, вядома, самцы, якім усё адно, як і з кім займацца сэксам, але ў вялікай ступені мужчынская сэксуальнасць залежыць ад жанчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?