maryedwardsphotography.com

maryedwardsphotography.com

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, найбліжэйшымі днямі ў Беларусі чакаецца значнае пахаладанне. У самыя халодныя ночы 1—3 лістапада ў большасці раёнаў краіны паветра панізіцца да мінус 3—9°C.

У найбліжэйшыя суткі, 30 кастрычніка, воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі па краіне, днём ва ўсходніх раёнах невялікія ападкі, у асноўным мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна‑заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 3°C, днём мінус 1 — плюс 5°C.

У Мінску 30 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай невялікія ападкі, у асноўным мокры снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Днём без істотных ападкаў. Вецер паўночна‑заходні 5—10 м/с, парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 2°С, днём 0 — плюс 2°С.

У наступныя двое сутак, 31 кастрычніка і 1 лістапада, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. 31 кастрычніка пераважна без ападкаў. Вецер паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 6°C, днём мінус 2 — плюс 5°C. 1 лістапада без ападкаў. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 2 да мінус 9°C, днём мінус 2 — плюс 4°C.

У Мінску 31 кастрычніка пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 2 да мінус 4°С, днём мінус 1 — плюс 1°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?