Палачанка выманіла ў страхавой кампаніі больш за $18 тыс., паведаміў БЕЛТА следчы‑крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Уладзімір Байданаў.

Прадаваць машыну нявыгадна, выгадна яе падпаліць, вырашыла 24‑гадовая жыхарка Полацка і інсцэніравала падпал свайго «Пежо‑407». Разлікі галоўнага бухгалтара апраўдаліся: выплата за машыну, якая згарэла, ад страхавой кампаніі склала больш за $18 тыс. Аднак дзяўчыне не давялося доўга радавацца атрыманым грошам. Супрацоўнікі праваахоўных органаў змаглі вылічыць сапраўднага вінаватага ў падпале.

За махлярства ў асабліва буйным памеры ў дачыненні да палачанкі ўзбуджана крымінальная справа па ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?