Прэзідэнт ЗША выканаў абяцанне, дадзенае сэксуальным меншасцям.

Абама падпісаў закон, які абвяшчае агрэсію супраць гомасэксуалістаў злачынствам на глебе нянавісці. «З гэтай пары ніхто ў Амерыцы не будзе баяцца шпацыраваць па вуліцы, трымаючы за руку чалавека, якога кахае.» — заявіў ён на цырымоніі ў Белым доме. Закон, які падпісаў амерыканскі прэзідэнт, прыраўняў злачынствы супраць геяў і лесбіянак да расавых, рэлігійным або этнічных. Цяпер, калі суды не зрэагуюць на гвалт у дачыненні гомасэксуалістаў, а таксама інвалідаў і псіхічна хворых людзей, справай зоймецца паліцыя і федэральны суд.

Дэмакраты даўно дамагаліся такога закону, але супраць яго выступалі рэспубліканцы, баючыся, што ён выкліча незадаволенасць прадстаўнікоў рэлігій, якія крытыкуюць гомасэксуалізм. Пра закон нагадаў памерлы ў тым годзе сенатар Эдвард Кенэдзі. Абама абяцаў яго прыняццё ў сваёй выбарчай кампаніі.

Закон атрымаў назву «Matthew Shepard and James Byrd, Jr Hate Crimes Prevention Act» у гонар двух забітых геяў — 21‑гадовага Шэпарда і 49‑гадовага Бэрда. Першага, студэнта з Ваёмінгу, забілі ў 1998 годзе, другі памёр у 1998 годзе, прывязаны вяроўкай да грузавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?