photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

27 кастрычніка быў прэзентаваны Беларускі незалежніцкі блок. Яго стварылі пад выбары правыя арганізацыі.

Старт кааліцыі далі ва Ўправе БНФ, на Варвашэні, 8. У тым самым месцы, у той самай абстаноўцы амбіцыйна гаварылася пра стварэнне папярэдніх кааліцый, якія так і не дабіліся галоўнага, чаго ад іх чакалі прыхільнікі, — дэмантажу дыктатуры. Хто толькі ні сядзеў на гэтых крэслах за апошнія пятнаццаць гадоў. Акцёры мяняюцца, а правілы гульні застаюцца ранейшымі.

Лябедзька супраць Мілінкевіча, Баршчэўскі супраць Янукевіча, Рымашэўскі супраць Калякіна, а Пазняк супраць усіх… Лукашэнкаўцы стымулююць падобныя канфлікты, умела падтрымліваючы слабейшых, пад’юджваючы амбітных і замоўчваючы пазітывы.

Як толькі барацьба за крэслы пачынае пераважваць барацьбу за змену свядомасці людзей, губляецца ratio дзеяння. І творцы, і канкурэнты БНБ павінны тое памятаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?