Кампанія Pepsi будзе павінна выплаціць больш за мільярд даляраў двум жыхарам ЗША.Тыя перакананыя, што кампанія скрала іх вынаходніцтва наконт вытворчасці дыстыліраванай вады.
Самае прыкрае, што непрыемнасці можна было б пазбегнуць, калі б прадстаўнікі Pepsi хаця б з'явіліся ў суд. Але папярэдзіць іх забылася сакратарка кампаніі.
Юрыдычная фірма, якая прадстаўляла інтарэсы Pepsi, накіравала ліст у юрыдычны аддзел кампаніі, аднак сакратарка проста забылася пра яго.
Тым не менш памылка сакратаркі, якая працуе ў кампаніі больш за 20 год, названая даравальнай, і на яе ў суд ніхто падаваць не збіраецца.
0
0
0
0
0
0