Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 31 кастрычніка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць.

Ноччу пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах невялікі мокры снег. Вецер паўночна‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1—6°C, днём мінус 1 — плюс 5°C.

У Мінску 31 кастрычніка пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер паўночна‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—4°C, днём 0 — плюс 2°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман, шэрань. Вецер няўстойлівы слабы, днём 2 лістапада паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—9°C, днём мінус 2 — плюс 5°C.

У Мінску 1 лістапада пераменная воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра ноччу мінус 3—5°C, днём мінус 1 — плюс 1°C.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?