Мінскае «Дынама» атрымала другую запар перамогу ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Прычым, у другі раз быў пераможаны маскоўскі клуб. Два дні назад хлопцы Андрыеўскага ў гасцях выйгралі ў аднаклубнікаў з Масквы (5:1), а сёння дома — у ЦСКА.

Перамогу зрабілі нашы фіны. Першую шайбу закінуў Юсі Маканен (10‑ая хвіліна). А праз тры хвіліны любімец мінскай публікі — Ханес Хювенен — лік падвоіў. Першы перыяд так і скончыўся.

У сярэдзіне сустрэчы Ягору Міхайлаву ў большасці атрымалася размачыць Мезіна. Другі перыяд дагуляць да канца не атрымалася, бо было выбітае загараджальнае шкло. Дагульвалі яго пасля другога перапынку.

У трэцім перыядзе маскоўцам нічога не заставалася, як ісці наперад. «Дынама» шмат гуляла ў колькаснай меншасці. У адзін момант нават «тры на пяць». Тым не менш, вытрымалі. Перамога «Дынама» — 2:1.

Атрымаўшы тры пункты, беларусы засталіся на дзевятым радку ва Усходняй канферэнцыі. Да мыцішчанскага «Атланта» ўсяго адзін пункт. «Дынама» цяпер мае 26 пунктаў пасля 19 гульняў.

Наступную гульню «Дынама» правядзе дома 1 лістапада з рыжскімі аднаклубнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?