Ён праходзіць у палацы культуры МТЗ у Менску.На ім дэлегаты маюць юрыдычна аформіць утварэнне партыі. Памяшканне для з'езду выдзелілі за два дні да падзеі.
Папярэдні з’езд прайшоў тамсама, але Міністэрства юстыцыі дачапілася да драбніц і адмовілася рэгістраваць партыю. Нагадаем, што ад 2000 году ў краіне зарэгістравалі толькі адну новую палітычна значную арганізацыю — Рух «За Свабоду», і тую з чацвёртае спробы. Астатнім у рэгістрацыі адмаўлялі на розных падставах, хоць Канстытуцыя фармальна гарантуе свабоду асацыяцыі.
Лідэры БХД Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі.
Кіраўніцтва ДК МТЗ забараняе здымаць афіцыйны сцяг са сцэны.