Стаўка экспартнай пошліны на расійскую нафту 1 лістапада паніжана з 240,7 да 231,2 даляра за тону. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове ўрада № 1410 ад 29 кастрычніка.

Міжурадавым беларуска-расійскім пагадненнем стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты ў Беларусі ўстанаўліваюцца ў памеры, роўным стаўкам, якія прымяняюцца ў Расіі. Уводзіцца ў дзеянне яны павінны ў тыя ж тэрміны, што і стаўкі, якія ўстанаўліваюцца адпаведнымі нарматыўнымі прававымі актамі Расіі.

Згодна з двухбаковымі дамоўленасцямі, пошліна на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь з Расіі, у 2009 годзе разлічваецца з прымяненнем каэфіцыента 0,356. Такім чынам, з 1 лістапада яна складзе для Беларусі 82,3 даляра за тону супраць 85,7 у кастрычніку.

1 лістапада ў Беларусі таксама павышаны экспартныя пошліны на нафтапрадукты. У прыватнасці, пошліна на светлыя нафтапрадукты (лёгкія і сярэднія дыстыляты, газойлі, бензол, талуол, ксілолы) складзе 168,1 супраць 174,5 даляра за тону, на цёмныя нафтапрадукты (масла, адпрацаваныя нафтапрадукты, мінеральныя воскі, кокс нафтавы, бітум нафтавы і іншыя рэшткі нафтаперапрацоўкі) — 90,5 супраць 94 даляраў за тону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?