У выніку вострай сардэчнай недастатковасці 30 кастрычніка быў шпіталізаваны паэт і грамадскі дзеяч Генадзь Бураўкін.

Пасля чарговай працэдуры ў Рэспубліканскай бальніцы Кіраўніцтва спраў прэзідэнта

па дарозе дамоў 73‑гадовы пісьменнік адчуў сябе кепска і вярнуўся ў клініку. Тут яго паклалі ў аддзяленне рэанімацыі,
адкуль 31 кастрычніка перавялі ў кардыялагічнае аддзяленне бальніцы.

У інтэрв’ю БелаПАН Бураўкін паведаміў, што «не адчувае ніякіх трывожных сімптомаў»

і да канца гэтага тыдня плануе выпісацца з клінікі.

16 красавіка 2009 года Бураўкіну была зроблена аперацыя на сэрцы ў Рэспубліканскім навукова‑практычным цэнтры «Кардыялогія», якая доўжылася больш за чатыры гадзіны. Пасля аперацыі па шунтаванні, якую правёў прафесар Вячаслаў Янушка, паэт знаходзіўся ў цэнтры, затым быў пераведзены ў Рэспубліканскую бальніцу Кіраўніцтва спраў прэзідэнта, а потым — у Рэспубліканскую клінічную бальніцу медыцынскай рэабілітацыі ў пасёлку Аксакаўшчына Мінскага раёна.

Сур’ёзныя праблемы з сэрцам з’явіліся ў Бураўкіна пасля інфаркту, які ён перанёс у маі 2006 года. Тады паэту стала кепска на сустрэчы літаратараў з чыноўнікамі наконт іску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Марат Гаравы, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0