На 19-м чэмпіянаце Эўропы па лёгкай атлетыцы, што стартаваў 7 жніўня ў Гётэборгу (Швэцыя), сярэбраную ўзнагароду ў штурханьні ядра заваяваў Андрэй Міхневіч. Ягоны вынік — 21 мэтар 11 сантымэтраў.

Беларус саступіў два сантымэтры пераможцу спаборніцтваў Ральфу Бартэльсу (21,13 м) і на два сантымэтры апярэдзіў прадстаўніка Даніі Ольсэна (21,09 м).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0