Эпідэмія ў сталіцы працягвалася з 29 студзеня да 20 сакавіка 2009 года, за гэты час перахварэлі 13% насельніцтва горада, або 241.522 чалавекі.

Максімальная колькасць хворых была зарэгістравана ў сталіцы з 9 па 15 лютага — 38.034 выпадкі, 42% з хворых — дзеці да 14 гадоў, паведамляў тады БелаПАН.

За час эпідэміі былі шпіталізаваныя 2.310 чалавек (0,9% ад колькасці хворых), сярод іх 93% дзяцей. Навучальны працэс прыпыняўся ў чатырох агульнаадукацыйных школах горада (у Партызанскім, Першамайскім і Цэнтральным раёнах). Усяго ж у Беларусі былі зачыненыя на каранцін 405 школ.

Што да сённяшняй сітуацыі,

на мінулым тыдні ў бальніцы Мінска звярнуліся 27 тыс. чалавек, грып быў пастаўлены 2 тыс. чалавек (7% сярод усіх захвварэлых), 600 чалавек шпіталізаваныя, пра гэта «Інтерфаксу‑Захад» паведамілі ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

«Гэта ў разы болей, чым у звычайныя дні», — кажуць эпідэміёлагі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0