За мінулы тыдзень, з 26 кастрычніка па 1 лістапада, у краіне зарэгістраваны 69 тыс. 736 выпадкаў захворванняў ВРВІ і грыпам, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Усяго за ўвесь перыяд назіранняў
з 5 кастрычніка гэтага года ў краіне зарэгістраваны 322 тыс. 494 выпадкі вострых рэспіраторных інфекцыяў. Гэта на 41% болей, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

У агульнай структуры хворых 55% складаюць дзеці ўзростам да 18 гадоў.

Паводле лабараторных аналізаў, на тэрыторыі краіны цыркулююць адэнавірусы ‑‑ 13,4%, РС‑вірусы ‑‑ 20,7%, змяшаныя інфекцыі ‑‑ 21,9%, парагрып 8,5%. На вірус грыпу, А прыпадае 24%, грыпу В ‑‑ 2,4%.

У сувязі з ростам захворваемасці і дзеля папярэджання далейшага распаўсюджання ВРВІ рашэннямі мясцовых органаў выканаўчай улады прынятае рашэнне аб працягненні школьных вакацый з 2 лістапада

ў школах Мінска, Брэста і Брэсцкай вобласці, Маладзечна, Магілёва, Дзяржынска, гарадскога пасёлка Фаніпаль, Барысава, Бабруйску.

Усе навіны на тэму эпідэміі грыпу, парады, даведкі і жарты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?