Міністэрства аховы здароўя Польшчы лічыць, куды больш небяспечным для здароўя вірус звычайнага сезоннага грыпу, чым г.зв. свінога.

Міністр аховы здароўя Польшчы Ева Копач заклікала не канцэнтраваць сваю ўвагу выключна на выпадках захворвання A/H1N1, падкрэсліўшы, што ад яго ў краіне ніхто не памёр — у траўні гэтага году ў Польшчы былі пацверджаныя 185 выпадкаў.

Прафесар агульнапольскага цэнтра ў справах грыпу Лідзя Брыдак кажа, што найлепшай прафілактыкай ёсць прышчэпка.

«Давайце перастанем верыць у міфы, што маска — гэта панацэя,

маска — гэта толькі паўмера», ‑‑ кажа прафесар.

Лідзія Брыдак дадала, што ў свеце на грып штогод хварэе 1,5 мрлд чалавек з 6,7 млрд Зямлі, з іх памірае каля 1 млн чалавек (0,06% смерцяў ад усёй колькасці хворых).

Усе навіны на тэму эпідэміі грыпу, парады, даведкі і жарты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?