Укладаеце зберажэнні ў золата, акцыі ці замежную валюту? Простыя парады, якія варта скарыстаць, дае эксперт праграмы «Асабісты капітал», эканаміст Серж Наўродскі.

Ужо 8 месяцаў праграма Белсата стварае інвестыцыйны пакет — інвестуе віртуальныя грошы ў даступныя ў Беларусі фінансавыя інструменты. У лютым праграма пачынала інвеставанне віртуальнай сумы ў 100 мільёнаў рублёў. А цяпер, праз 8 месяцаў, зарабіла 8 млн рублёў. Аднак, вартасьць пакету вагалася: ад росту у 4% да падзення на 1%.

Самае вялікае падзеньне вартасці пакету адбылося ў сакавіку, ён упаў ніжэй пачатковай сумы ў 100 млн. рублёў! Звязаныя гэтыя рухі былі з ваганнем цаны на золата. Другое істотнае падзенне адбылося ў чэрвені — пакет пацягнулі на дно акцыі расійскага гіганта «Лукойл».

Расійскі рубель стаў самым прыбытковым інструментам — і не толькі сярод валютаў, але усіх іншых выкарыстаных актываў. Дзякуючы расійскаму рублю праграме ўдалося адрабіць страты і падняць вартасць пакету.

Эксперт праграмы эканаміст Серж Наўродскі ў праграме падае простыя парады, паводле якіх рухаюцца кошты металаў, акцый ды валютаў — і якімі варта карыстацца, калі вы ўкладаеце свае зберажэнні.

Падрабязнасці — у відэа:

Пытанні да эксперта праграмы, а таксама прапановы — ува што варта заінвеставаць вольныя грошы — пакідайце у каменатарах, а таксама на форуме праграмы «Асабісты капітал».

Усе навіны на тэму эпідэміі грыпу, парады, даведкі і жарты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?